31.08.2026
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прадстаўлена часовая экспазіцыя «Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы» са збору Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Упершыню прадстаўлены шырокаму гледачу творы мясцовых майстроў XVIII – пачатку XX стагоддзя, сабраныя ў рэгіёне і адрэстаўраваныя ва ўстанове. Падрабязней аб выставе распавяла загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Алена Карпенка.
