1 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы вакальнага квартэта «Manhattan Transfer»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: аранжыроўкі Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі кампазітараў-неакласікаў;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: адпраўляемся ў Касцюковічы;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні кампазітара Уладзіміра Шаінскага;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Яўгена Крылатава з фільма «Прыгоды Электроніка»;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны Мінскаму абразу Божай Маці;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка ў тэмпе Presto і Vivace;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы аркестра Аляксандра Цфасмана;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госці студыі: дацэнт БДАМ, кандыдат мастацтвазнаўства Вераніка Сахарава і вучань сталічнай ДМШМ №10 імя Я. Глебава Юй Шэнтун;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: фартэпіянная музыка Уладзіміра Рэбікава;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля», тэкст чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая сімфонія «Амаркорд» Сяргея Янковіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны операм паводле твораў Аляксандра Пушкіна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: кампазіцыі дуэта «Secret Garden».

У праграме магчымы змены