03.09.2026
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел у святкаванні XXXIII Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці. Аснову экспазіцыі складзе кніжна-ілюстрацыйная выстава «Сузор’е талентаў Прыдняпроўя: дыяменты пісьменства і асветы Магілёўшчыны». Планшэты з гісторыка-біяграфічнай інфаграфікай пазнаёмяць наведвальнікаў з жыццём і дзейнасцю выбітных ураджэнцаў Магілёўшчыны XVI-XX стагоддзяў: дзяржаўных дзеячаў і асветнікаў, вучоных, друкароў, пісьменнікаў і мастакоў. Расказала загадчык сектара арганізацыі кніжных выстаў аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка.
Фота ілюстрацыйнае
