17.09.2026
Упершыню публіцы паказваюць арыгінальную аснову знакамітага гарэльефа Анатоля Арцімовіча. Фігурную кампазіцыю ўсталявалі на фрызе будынка Цэнтра моды на Нямізе ў 1979 годзе. Дзесяцігоддзямі мадэль захоўвалася ў майстэрні скульптара. Цяпер яе можна ўбачыць у першапачатковым выглядзе – яшчэ да таго, як задума стала часткай гарадскога краявіду. Падрабязней пра унікальны аб’ект распавёў загадчык філіяла «Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура» дзяржаўнай установы «Музей гісторыі г. Мінска» Дзмітрый Міхееў.
