30.09.2026
У межах культурнай падзеі слухачы знаёміліся не толькі з творчай спадчынай Дзмітрыя Шастаковіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 120 гадоў. Другі фестывальны канцэрт быў цалкам прысвечаны музыцы трох пакаленняў Моцартаў – адзін з твораў прагучаў у Беларусі ўпершыню. Заключны канцэрт аматарам класічнай музыкі прадставіў Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, а сярод салістаў у той вечар быў славуты габаіст з Францыі Жэром Гішар. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
