– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: інструментальныя мелодыі замежнай эстрады;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя п’есы Роберта Шумана;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: спявае Патрысія Каас;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы брытанскага кампазітара Адама Бёрнса;
– у 07:20, 13:15 – з праектам «Беларуская спадчына» адправімся ў Ліду;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Гелены Веліканавай;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з фільма «Тры тысячы гадоў жаданняў»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»:касмічныя тэхналогіі;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка А. Барадзіна, М. Глінкі, І. Кальмана, Ф. Шапэна і іншых;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: апошнія старонкі кнігі Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трамбаніста Слайда Хэмптана і яго ансамбля;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – пераможца XVI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Экскурсавод года» Таццяна Хвагіна;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Ігара Крутога;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Першай сімфоніі Льва Абеліёвіча ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы аўстрыйскага кампазітара і піяніста-віртуоза І.Н. Гумеля;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны славутаму італьянскаму тэнару Франка Карэлі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: песні ў выкананні нямецкай вакалісткі Андрэа Панкур;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Акмухамеда Вельсапарава «Гняздзечка, якое звалілася ў арык»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Арыста Шама.
У праграме магчымы змены
