12 кастрычніка ў эфіры

У панядзелак 12 кастрычніка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Шарль Азнавур;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Патрысіі Каас;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы брытанскага кампазітара Эндру Сворбрыка;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», прысвечаны творчасці айчынных кампазітараў, раскажа пра Аляксандра Рашчынскага;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: лепшае з рэпертуару Эдуарда Хіля;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Круэла» Крэйга Гілеспі;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: першая частка літаратурнай кампазіцыі «Свет Пушкіна». Запіс з фондаў Беларускага радыё 2003 года;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: запісы італьянскага габаіста Амара Дзобалі, музыка Ігнаца Мошалеса;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: першыя старонкі рамана лаўрэата нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Гаўрыловіча «Забранае шчасце» з трылогіі «Палешукі»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: гучыць труба Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госці студыі – рэжысёры анімацыйнага кіно Алена Турава і Ірына Тарасава;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Фартэпіянный канцэрт №1 до мінор Габрыэля Фарэ;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя санаты Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка французскага кампазітара Альбера Руселя;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Пятага фартэпіяннага канцэрта Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: фламенка ў выкананні шведскага гітарыста Робі Сварда, а таксама запісы музыканта з Камеруна Ману Дзібанга;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: фартэпіянныя канцэрты Каміля Сен-Санса.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.