– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: замежная рок-музыка;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: раннія творы Сяргея Рахманінава;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: запісы італьянскага спевака Biagio Antonacci;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю нарвежскага кампазітара Сюзанэ Дарэ;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны Пакрову;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Іона Суручану;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Dancer in the Dark» Ларса фон Трыера;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: дасягненні айчынных матэрыялазнаўцаў;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка з чарадзейнымі матывамі;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Забранае шчасце» лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Гаўрыловіча;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Бэна Вэбстэра і яго кватрэта;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: рэгтаймы Скота Джопліна;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: вакальныя творы айчынных аўтараў у выкананні заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы аўстрыйскага кампазітара і піяніста-віртуоза І.Н. Гумеля;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны народнаму артысту Расіі Дзмітрыю Хварастоўскаму;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы балгарскай групы «Ethnotix» і фінскага гурта «Siba Folk Band»;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Васіля Жуковіча «Жучок і Рыжык»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы брытанскага піяніста Марціна Джэймса Бартлета.
У праграме магчымы змены
