Сёння ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы пройдзе прэзентацыя кнігі Міхася Пазнякова «Мілая мама... Малітва сына»

14.10.2026 

Міхась Пазнякоў – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, шмат вершаў прысвяціў менавіта маці, аддаючы гэтым ёй даніну пашаны і любові.