У Нацыянальным мастацкім музеі працуе экспазіцыя «Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава»

15.10.2026 

Прадстаўленыя творы выкананы пад уплывам тысячагадовай гісторыі і многавяковых традыцый. У першай зале размешчаны экспанаты, якія раней паступілі з Кітая ў фонды музея, а таксама мастацтва беларускіх майстроў, якое навеяна ўражаннямі ад кітайскай культуры. У другой зале прадстаўлены творы, якія адабраў Кітайскі навукова-даследчы інстытут народнага мастацтва. Прыняў удзел у стварэнні экспазіцыі і Цэнтр культурнага і адукацыйнага абмену Дуноў. Адзначыла навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Багдана Тупчыенка.