Алег Елісеенкаў: Мала паказаць яркі голас, варта здзіўляць музычным прачытаннем

02.06.2017

У Маладзечне адкрыўся XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Кіраўнік дзяржавы накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам: "За гады існавання фестываль стаў яркай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі. Традыцыйна ён садзейнічае ўзбагачэнню духоўнай спадчыны нашых продкаў, папулярызацыі роднага паэтычнага слова, захаванню лепшых дасягненняў музычнага мастацтва краіны", - гаворыцца ў пасланні. Прэзідэнт адзначыў, што праграма, прысвечаная 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, надае мерапрыемствам асаблівае высокае гучанне.

Па традыцыі, адкрыў фестываль конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Марыя Дуброўская перадае з месца падзей.

На фота - Алег Елісеенкаў, minsknews.by