Ранішняя праграма "У рытме дня" - гэта інфармацыйна-музычны "культурны кактэйль". Інфармацыя падбіраецца так, што кожны можа пачуць нешта сваё, карыснае і актуальнае. За дзве гадзіны эфірнага часу гучаць пазнавальныя рубрыкі, цікавыя радыёсустрэчы і, вядома, выбраная музыка для добрага настрою. Асноўны акцэнт робіцца на ўнікальнасці новага дня: славутыя імёны, падзеі розных гадоў, святы на планеце, афіша культурных падзей Беларусі на сёння, прагноз надвор'я і іншае.
Вядучыя - Святлана Чыжык, Вікторыя Грыб, Вікторыя Бацюкова, Кацярына Буцько, Данііл Шэйка.
Фота на прэв'ю: