13.12.2016
Віншуем фіналістаў Рэспубліканскага радыёконкурсу юных чытальнікаў «Паэтычны ветразь - 2»!
Узроставая намінацыя 7-12 гадоў:
- Алпатава Марыя (Мінск);
- Бараноўскі Аляксандр (Мінск);
- Варабец Васіліса (Мінск);
- Гіль Дзіяна (Вілейка);
- Дземізюк Арысціна(Мінск);
- Ешчанка Валерыя(Мінск);
- Жылевіч Васіліса (Мінск);
- Заенка Вікторыя (Мінск);
- Кузьміцкая Дар'я (Ліда);
- Мароз Мікіта (Ашмяны);
- Плявака Антон (Ашмяны);
- Таран Соф'я (Мінск);
- Тарноўскі Дзмітрый (Мінск);
- Хілюта Стэфанія (Мінск);
- Шастакоў Ілья (Маладзечна).
Узроставая намінацыя 12-17 гадоў:
- Берташ Паліна (Мінск);
- Бондарава Марына (Мінск);
- Броўка Артур (Вілейка);
- Брыцько Георгій (Мазыр);
- Герасімёнак Кірыл (Мінск);
- Залеская Вераніка (Мінск);
- Кандраценка Вераніка (Мінск);
- Капусцінская Эліза (Мінск);
- Касач Аліна (Маладзечна);
- Лашук Эвяліна (Камаі);
- Ліс Карына (Мінск);
- Мурза Міхаіл (Мінск);
- Палій Анастасія (Мінск);
- Парфяновіч Аляксандр (Жодзіна);
- Радзецкая Ульяна (Мінск)
SMS- і інтэрнэт-галасы былі падсумаваны, і прыз слухацкіх сімпатый атрымае ў фінале Дзмітрый Тарноўскі (Мінск).
Арганізатары конкурсу прысудзілі таксама два спецыяльныя прызы. Вера Бушко з Мінска атрымае дыплом самай юнай удзельніцы конкурсу, а трыа ў складзе вучняў сталічнай школы №186 Ксеніі Кудзёлкі, Аліны Лявіцкай і Арсенія Зайцава атрымае дыплом за ансамблевасць выканання байкі Кандрата Крапівы “Мурашка і жук”.
Фінал конкурсу «Паэтычны ветразь - 2» запланаваны на 23 снежня і адбудзецца ў Вялікай студыі Дома радыё.
Ацэньваць фіналістаў і вызначаць пераможцаў, уладальнікаў 1, 2, 3 месцаў у абедзвюх узроставых намінацыях будзе прафесійнае журы. У склад яго ўвойдуць:
- Алена Атраховіч, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (унучка Кандрата Крапівы);
- Вольга Ваніна, дырэктар выдавецтва “Пачатковая школа”, галоўны рэдактар часопіса “Рюкзачок”;
- Ігар Сігоў, заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;
- Павел Харланчук-Южакоў, рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Эфірную версію фінала радыёконкурсу юных чытальнікаў “Паэтычны ветразь – 2” слухачы змогуць паслухаць у студзені 2017 года. Яна прагучыць у межах святкавання пятнаццацігоддзя канала “Культура” Беларускага радыё.
За апошнімі навінамі праекта сачыце на сайце канала “Культура”.