1 красавіка ў эфіры

У суботу, 1 красавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў;

- у 02:00 –  Музыка ночы: рамансы Аляксандра Даргамыжскага;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: Дзевятая сімфонія Людвіга ван Бетховена;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы з канцэрта “Музычнай гасцёўні” Таццяны Старчанка;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль 1983 года “Як Мікітуля сяброў знайшоў” паводле казкі Георгія Марчука “Тушканчык і чароўны чамаданчык” і казку Францішка Багушэвіча “Як праўды шукаць”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць кампазітара Сяргея Рахманінава;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Генадзя Дзмітрыева чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: скрыпічныя канцэрты Макса Бруха і Пятра Чайкоўскага;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы старадаўняга французскага кампазітара Марка Антуана Шарпанцье і саўндтрэкі з музычнага фільма “BluesBrothers” (1980 г.);

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: запісы беларускай ліры;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Трэцяй сімфоніі Сяргея Рахманінава: адажыа і фінал;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях акцёр тэатра і кіно аўтар і выканаўца Анатоль Длускі;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Валянціны Панамаровай;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: Опера “Алека” Сяргея Рахманінава паводле паэмы Аляксандра Пушкіна “Цыганы”;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Зэкава “Кароткія былі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра малечу Зайчыка”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: творы заслужанага артыста Расіі, піяніста-віртуоза, аўтара музыкі Ігара Назарука;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Знак бяды” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Запіс 1987 года;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by