1 лістапада прапануем

У аўторак, 1 лістапада, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага спевака Бо Дзідлі;
- у 02:00 – запісы ірландскага флейтыста Джэймса Голуэя;
- у 06:10 – песні ў выкананні Людмілы Гурчанка і Уладзіміра Трошына;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы беларускага кампазітара Алега Залётнева;
- у 7:25 і 23:30 – запісы канадскага піяніста Глена Гульда;
- у 7:55 – вершы Анатоля Сербантовіча;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: мелодыі расійскага кампазітара Аляксея Айгі;
- у 8:25 і 13:05 – музыку Восіпа Казлоўскага;
- у 08:45 – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыку Іагана Эрнста Чацвёртага, Поля Дзюка, Хільдэгарды Бінгенскай, запісы ансамбля “Кансананс” Белдзяржфілармоніі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Сазан “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – запісы Лучана Павароці, Ніны Цішко, Яраслава Пятрова;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кэні Барэла;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Урокі класікаў”. Госць студыі – пісьменнік Уладзімір Ліпскі;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Іран;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Міхася Стральцова “Адзін лапаць, адзін чунь”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – запісы Ізмаіла Капланава і Нэлі Багуслаўскай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі "Тлумачалачка", "Чароўны куфэрак" з першымі старонкамі казкі Наталлі Бучынскай "Прынцэса Алівія і "жабіны вочкі"", "Псіхалагічны лексікон", "Прыветы з усяго свету";
- у 17:00 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – аркестравыя сюіты і арганныя канцэрты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра шахматную пешку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Сальваторэ Адамо;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: шатландскі кампазітар Тэа Масгрэйв.
У праграме магчымы змены.