1 мая ў эфіры

У панядзелак 1 мая, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: кампазіцыі ў выкананні Рычарда Клайдэрмана, Фаўста Папэці і аркестра Поля Марыа;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музыка Стыві Уандэра;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага кампазітара Дасціна О'Хэларана;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Юлі Таўбін;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Поля Робсана;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць італьянскага кампазітара Эніа Марыконэ";

- у 08:15 і 13:30 – праект “Con Tempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: часткі цыкла п'ес для струннага аркестра Аляксандра Літвіноўскага "Казкі чароўнага дрэва";

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: аркестравыя сюіты Аляксандра Літвіноўскага;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: гітарныя п'есы Франсіска Тарэгі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джона Хендрыкса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: эстрадныя п'есы айчынных кампазітараў;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы віяланчэлісткі Соль Габета;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Фартэпіяннае трыа №2 до мінор Фелікса Мендэльсона ў выкананні Элісо Вірсаладзэ, Наталлі Гутман і Алега Кагана;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы музыкантаў Сенегала, Кубы, Бразіліі і Нідэрландаў;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: італьянскі кампазітар Луіджы Рубіна.


У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.