1 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца «Вечар беларускіх прэм’ер»

29.02.2024

Гэта знакавая падзея для сучаснага нацыянальнага харавога мастацтва. Сусветныя прэм’еры новых твораў Алены Атрашкевіч і Алега Хадоскі прагучаць у выкананні Дзяржаўнай  акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. У праграме  прагучыць Харавая сімфонія №2 «Поры года» вядомага беларускага кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесара, загадчыка кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Алега Хадоскі.

Фота - philharmonic.by