1 снежня ў эфіры

Шаноўныя, у чацвер, 1 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы Бі Бі Кінга;

- у 02:00 – запісы выдатнага піяніста сучаснасці Маўрыцыа Паліні;

- у 06:10 – папулярныя песенныя кампазіцыі Давіда Тухманава;

 - у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: арыю Царыцы ночы з оперы “Чароўная флейта” Вольфганга Амадэя Моцарта і “Палет валькірыі” з драмы Рыхарда Вагнера;

у 07:25 і 23:30 – запісы Аскольда Сухіна;

- у 07:55 – вершы Алеся Пісьмянкова;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: мелодыі кампазітараў на тэму зімы;

- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Тамэла;

- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж” у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 09:00 – “Класіку раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – праект “Радыёбібліятэка”: старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” чытае артыст Аляксандр Гарцуеў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: гучыць Трэцяя саната Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”;

- у 12:30 і ў 18:30 – – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці праграмы – супрацоўнікі Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Наталля Жаркевіч і загадчык аддзела бібліятэказнаўства Таццяна Лаўрык;

- у 13:30 – праект “На паліцах фанатэкі”: праграму “Ліставанні”, прысвечаную беларускім дзённікам і пісьмам вядомай рускай пісьменніцы Веры Інбер;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань”;

- у 15:00 і ў 21:30 – перадачу “Развагі пра літаратуру”;

- у 15:15 – фрагмент рок-оперы Уладзіміра Мулявіна “Песня пра долю”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;

- у 17:00 – другі том “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;

- у 19:00 – оперу Генры Пёрсэла “Кароль Артур”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ахоўнік лясоў”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” - песні ў выкананні Ружэны Сікоры;

 - у 22:15 – праграму “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.