1 верасня: госця эфіру – аўтар дыдактычных настольных гульняў Наталля Галко (да Дня ведаў)

31.08.2022 

У чацвер, 1 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай джазавай спявачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – музыка Сэмюэла Барбера;
- у 06:10 – кампазіцыі аркестра Глена Мілера;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты спектакля “Арфей і Эўрыдыка”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Карэла Гота;
- у 07:55 – вершы Леаніда Дранько-Майсюка;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Уна Хельмерсан;
- у 8:25 і 13:05 – запісы акардэаніста Ігара Квашэвіча;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Жоржа Бізэ, Антоніа Вівальдзі, Ёзефа Гайдна, Генры Пёрсела, Мікалая Мяскоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Канцэрт для аркестра з саліруючай трубой, вібрафонам, фартэпіяна і кантрабасам, а таксама Другі фартэпіянны канцэрт Андрэя Эшпая;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: трубач Уінтан Марсаліс і “Лінкальн-цэнтр джаз аркестр”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – аўтар дыдактычных настольных гульняў Наталля Галко (да Дня ведаў);
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная французскаму пісьменніку і перакладчыку Прасперу Мэрыме;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – мелодыі Станіслава Манюшкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Паўла Місько “Як на нашы імяніны”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Афіша”;
- у 17:00 – Сімфонія № 3 Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – струнныя квартэты Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Надзеі Чапрагі;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага.
У праграме магчымы змены.