10 красавіка ў эфіры

У  панядзелак 10 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў” запісы дыска-групы “BoneyM;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Валерыя Залатухіна;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара і скрыпачкі з Лос-Анджэлеса Стэфані Эканому;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Навума Гальпяровіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Ірыны Панароўскай;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксандра Журбіна да тэлефільма “Бедная Маша”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): выпуск прысвечаны 90-годдзю саюза кампазітараў Беларусі;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы з дыска “Чатыры стагоддзі беларускай музыкі”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі – музыка Георга Гендэля, Пятра Чайкоўскага, Соф’і Губайдулінай;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: апавяданні Элізы Ажэшка “Нізіны” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Другая скрыпічная саната Каміля Сен-Санса;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кармэн Макрэй;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць у студыі – Старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі, дацэнт кафедры рэжысуры кіно Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, акцёр тэатра і кіно Віктар Васільеў;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: камерна-інструментальныя творы Пятра Падкавырава, Мікалая Аладава і Віктара Войціка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы французскага піяніста Жана Іва Цібадэ;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: “Велікодная араторыя” Іагана Себасцьяна Баха;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ямайскага гітарыста Эрнэста Рангліна;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць ірана-нямецкага кампазітара аркестравай музыкі Рамін Джавадзі.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.