10 красавіка ў эфіры

У сераду 10 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: танга Астара П’яцолы;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Трэцяя сімфонія Людвіга ван Бетховена;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы нямецкай пап-групы “Арабескі”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць спявачкі ірландска-нідэрландскага паходжання Хэйлі Вэстэнра;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: традыцыі народнага свята Камаедзіца;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Ігара Скляра;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Магнуса Файнса да кінафільма Марты Файнс “Яўген Анегін”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы салістак Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі Марыі Адамейка і Ганны Аўдзеенка;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы англійскага кампазітара першай паловы 20-га стагоддзя Эрнэста Джона Морана;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы іспанскай спявачкі Мантсэрат Кабалье;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэдзі Коўла 1973-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зНавумам Гальпяровічам. Тэма перадачы – “Пісьменнік і тэатр”. Госць у студыі – старшыня секцыі драматургіі саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Сівец;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Барбары Стрэйзанд;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Другой сімфоніі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”:запісы італьянскай групы “Tazenda;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Крышталікі радасці”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: “Фартэпіянныя санаты” Мануэля Бласка дэ Небры.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.