10 ліпеня ў эфіры

У панядзелак 10 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскай фолк-рок-групы “Блэкмар Найт”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні ВІА “Весёлые ребята”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Гаспара Клаўса;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Віктара Гардзея;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Людмілы Зыкінай;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да кінастужкі “Дзіця глухіх бацькоў”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы саліста беларускай оперы Юрыя Гарадзецкага;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Жоржа Сіменона “Прывід на віле мсье Марба” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Марыа Кастэльнуова-Тэдэска для гітары;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: струнны квартэт Марыса Равэля;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трубача Маркуса Белгрэйва;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць эфіра – беларускі мастак і сцэнограф, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Апіёк;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы ансамбля FXQartet;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Курта Розэнвінкеля;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казкі бабулі Белай Вароны”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць ісландскага кампазітара Ганны Тарвальдсдоцір.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.