10 лістапада ў нашым эфіры

У чацвер, 10 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы вакальнага квартэта Manhattan Transfer;
- у 02:00 – творы Аляксандра Глазунова і Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – запісы рок-групы “Браво”, ВІА «Веселые ребята», «Ариэль», «Земляне» и «Самоцветы»;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Андрэя Пятрова да балета “Стварэнне свету”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнага артыста Беларусі Міхаіла Зюванава;
- у 07:55 – вершы Васіля Жуковіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: люксембургскі кампазітар Франчэска Трыстана;
- у 8:25 і 13:05 – песні ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Яўгена Цітовіча;
- у 08:45 – працяг твора Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Мацея Радзівіла, Генрыха Вахнера, запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, а таксама Андрэа Бачэлі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – фартэпіянныя творы Муцыа Клеменці;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: трыа Аркадзя Эскіна;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – рэжысёр-аніматар Ігар Волчак;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная рускаму матэматыку і механіку Соф’і Кавалеўскай;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – мелодыі Ігара Лучанка, Валерыя Галаўко, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Далгалёва, Ізмаіла Капланава і Васіля Раінчыка ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Тлумачалачка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””, “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – сімфанічная музыка Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – творы Іаганеса Брамса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” Эніа Марыконе;
- у 22:15 – “Музычны вечар” на тэму “Аперэта, музычная камедыя, мюзікл – Ніна Равінская і Барыс Утораў”.
У праграме магчымы змены.