10 мая ў эфіры

У сераду 10 мая, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Сяргея Пракоф'ева;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музычныя творы кампазітара Генадзя Гладкова;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Караткевіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі": запісы народнай артысткі Расіі Капіталіны Лазарэнка;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: Эквадор;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Агаты Крысці “Гатэль "Бертрам” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае артыст Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: знакамітыя арыі з папулярных опер;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Трамі Янга;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі - загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: гітарныя творы іспанскага кампазітара і гітарыста 19-га стагоддзя Фердынанда Сора;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы групы "Любэ";

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс канцэрта канадскай групы "Cowboy Junkies";

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” Ірыны Дзенісовіч “Легенда пра вясёлку”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.