10 сакавіка ў эфіры

У пятніцу, 10 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы Уітні Х’юстан;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Станіслава Манюшкі;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы італьянскага опернага і эстраднага выканаўцы Алесандра Сафіна;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Міколы Шабовіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні савецкага кампазітара Аляксандра Зацэпіна;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі творчасць Івана Мележа;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: “Серэнада” Пятра Чайкоўскага для струннага аркестра;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра Каўнта Бэйсі 1979 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – кампазітар, намеснік старшыні саюза кампазітараў, дырэктар творчага аб’яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі Віктар Кісцень;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старонкі “Віленскага табулатурнага сшытка” ў рэдакцыях Валерыя Жывалеўскага і Аляксандра Літвіноўскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Антоніа Вівальдзі, Джавані Батыста Пергалезі, Алесандра Марчэла, Тамаза Альбіноні ў выкананні камернага аркестра “Віртуозы Рыма”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Дзяржаўнага джаз-аркестра СССР пад кіраўніцтвам Віктара Кнушавіцкага;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Верабейка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: часткі Шостай сімфоніі Бетховена ў выкананні Мюнхенскага сімфанічнага аркестра;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.