10 студзеня ў эфіры

У аўторак, 10 студзеня, будзьце з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага кампазітара і піяніста Вебстэра Льюіса;

- у 02:00 – музыка бразільскага кампазітара і спевака Антоніў Карласа Жабіма;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 13:45,22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Петруся Броўкі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: творчасць амерыканскага спевака і кампазітара Джыма Крока;

- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: аркестравы твор кампазітара Аляксандра Літвіноўскага “Консарт Лесанс”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыву Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Білі Экстайна;

- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: струнныя квартэты Эдуарда Ханка, Ігара Лучанка і Дзмітрыя Лукаса;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: другая частка араторыі “Саўл” Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: музыка італьянскага кампазітара і спевака Алесандра Страдэлы;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка “Пра добрыя і дрэнныя прыкметы”

- у 23:00 – “Музычны вечар”;

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.