10 верасня ў эфіры

У нядзелю 10 верасня заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы з дыска “Іншыя рытмы” і запісы з галандскага фестывалю “Музычныя сустрэчы”;

- у 06:10 – запісы народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Максіма Танка чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы італьянскага кампазітара 20 стагоддзя Атарына Рэспігі;

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Любові Успенскай;

- у 10:30 –“Віртуозы”: выпуск прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Інсцэніроўка “Магутнасць слова”;

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Анатоль Канапелька;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы саліста Вялікага тэатра заслужанага артыста Беларусі Андрэя Валенція;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрты Тамаза Альбіноні і запісы соўл-спявачкі Рабэрты Флэк;

- у 16:15 – “Гасцінец”: песні да абрада “Жаніцьба коміна”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Трыа для арфы, флейты і віяланчэлі Ёзефа Гайдна;

- у 17:00 – “Святло душы”;

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Людмілы Гурчанкі;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг гісторыка-эпічнай оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар”;

- у 20:30 – “Рок-альбом”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пеўнік”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы трыа Біла Эванса;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля “Жаніцьба Фігара” паводле п’есы П’ера Бамаршэ;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць кампазітара Майкла Наймана.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.