10 жніўня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 10 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – музычныя творы Аляксандра Аляб’ева;
- у 06:10 – творчасць Элтана Джона;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спевы Юрыя Гуляева;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнай артысткі Расіі Алены Камбуравай;
- у 07:55 – вершы айчыннага паэта Алеся Разанава;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: гурт All Angels;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы выканаўцы на скрыпцы і губным гармоніку Станіслава Маленчыка;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак для дваіх”;
- у 09:00 – запісы ансамбля “Кантабіле”, трыа Таццяны Старчанка, Наталлі Гайды;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Мантсерат Кабалье;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Полі Берген;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НАН Беларусі Павел Велігураў;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: акцёр Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзімір Варанкоў;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць – паэт Алесь Бараноўскі;
- у 15:15 – вакальныя творы Эдзі Тырманд і Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Чамучка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – запісы венгерскага піяніста Андраша Шыфа;
- у 19:00 – праект баварскіх музыкантаў Alpen Klezmer і запісы эстонскай групы Courly Stryngs;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Люстэрка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні ізраільская спявачкі і актрысы Офры Хаза;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творы Моцарта, Вэбера, Вагнера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.