11 красавіка ў эфіры

У  аўторак 11 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў” саўндтрэкі да фільма “Ліхаманка суботняга вечара”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Джо Дасэна;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць французскага кампазітара і мультыінструменталіста Цірсэна;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Віктара Гардзея;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы амерыканскага кінакампазітара і дырыжора Джона Таўнера Уільямса;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”: пра творчы патэнцыял гульняў і казак размаўляем з Любоўю Бардоўскай;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: лютневая музыка Беларусі;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: апавяданні Элізы Ажэшка “Нізіны” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: знакамітыя арыі з папулярных опер у выкананні Эдуарда Пелагейчанкі, Зіновія Бабія, Валерыя Кучынскага, Пабла Сарасатэ;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага арганіста Джымі Сміта;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “Асобы”. Кнігі-бібліяграфіі вядомых людзей”. Госць студыі – пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, укладальнік серыі “Асобы” выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Уладзімір Ліпскі;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фартэпіянны цыкл “Фрэскі” і Чацвёртая сімфонія Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: вакальна-інструментальныя творы Генры Пёрсэла;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: саната Мі-бемоль мажор Ёзэфа Гайдна і Таката фа-дыез мінор Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні Глена Гульда;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць нямецкага кампазітара Карласа Чыпа.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.