11 ліпеня ў эфіры

У аўторак 11 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Джудзі Гарланд;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музычныя творы з альбома “Закінуты горад” Фолькера Бертэльмана;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міхася Стральцова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы італьянскай спявачкі Чэчыліі Барталі;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі Джэймса Ньютана Ховарда да фільма “Малефісэнта”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці” Конкурс чытальнікаў “Белая птушка”. Размова з куратарам конкурсу Наталляй Сіроткай;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы з фестывалю “Музы Нясвіжа”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Жоржа Сіменона “Прывід на віле мсье Марба” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: вальсы, полькі і ўрыўкі з аперэт Іагана Штраўса;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзьвігаў Геракла” Чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы славутага шведскага тэнара Мікалая Геды;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Боба Акры і яго групы;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Канцэрт №2 для фартэпіяна з аркестрам Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні Артура Рубінштэйна і Варшаўскага нацыянальнага аркестра;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Карла Эмануэля Баха і Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Арбуз-самабор”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы амерыканскага гітарыста-віртуоза Эла Дзі Меёлы.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.