11 лістапада ў нашым эфіры

Шаноўныя, пятніцу, 11 лістапада, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі ў выкананні аркестраў Джэймса Ласта;
- у 02:00 – творы Мануэля дэ Фальі;
- у 06:10 – песні ў выкананні савецкіх артыстаў эстрады;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Аляксандры Пахмутавай;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнага артыста Беларусі Ісідара Балоціна;
- у 07:55 – вершы Мар’яна Дуксы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: мультыінструменталіст Джэрэмая Фрэйтс;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: спявае ўдзельнік ансамбля “Сябры” Сяргей Герасімаў;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Пятра Альхімовіча, Іагана Себасцьяна Баха, Аляксандра Барадзіна, Фрыдэрыка Лоў;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – Сёмы скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Артур Прайсак;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці эфіру – загадчыкі аддзелаў Музея народнай архітэктуры і побыту Аляксей Абрамчук і Ігар Іваноў;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Павел Кармунін”;
- у 15:15 – мелодыі Станіслава Манюшкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы Ёзефа Гайдна, Людвіга ван Бетховена і Франца Шуберта ў выкананні Альфрэда Брэндэля;
- у 19:00 – мелодыі Каміля Сен-Санса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра зайца Луся (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ірыны Багушэўскай;
- у 22:15 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.