11 лютага ў эфіры

У суботу, 11 лютага, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – струнныя квартэты Моцарта №16 і 17;

- у 02:00 –  камерная музыка Мікалая Мяскоўскага;

- у 06:10 – інструментальныя творы Роберта Шумана;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: фрагменты з оперы Гуно “Фаўст”

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп” – запіс стрыму з юцюб-канала “Спяваем разам” баяніста, прафесара, кандыдата педагагічных навук Васіля Глубачэнкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Снегавік” і “Пярэварацень з Хэдлі”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: Татары на Беларусі;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Вершы паэтаў розных пакаленняў з кнігі “Адзін народ, адзіная Радзіма”;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” – госць праграмы піяністка, аўтар фартэпіянных пералажэнняў, выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі Вольга Запольская;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс канцэрта папулярнай класічнай музыкі ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “ConcertoKoln” і запісы джазавага спевака Эдвіна Стара канца 1960-х гадоў;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: песні вёсак Верасніца і Чэрнічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: сімфаньетты Алесандра Скарлаці;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях куратары выставачнага праекта “Плады зямлі” Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі навуковыя супрацоўнікі установы Надзея Усава і Анастасія Рубашная;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы цыганскага музыканта Мікалая Эрдэнка;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу італьянскага кампазітара Вінчэнца Беліні “Самнамбула”;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: старасвецкія міфы горада “Б” Людмілы Рублеўскай чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Бабуліна сляза”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай спявачкі, аўтара песень і актрысы Наталі Коўл;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: вершаванае апавяданне Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Люцынка, альбо Шведы на Літве”;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by