11 мая ў Мінску стартуе першы расійска-беларускі музейны форум, які арганізоўваюць Міністэрствы культуры Беларусі і Расіі

10.05.2023

На працягу двух дзён форум стане ўнікальнай платформай для дэманстрацыі дасягненняў у галіне музейнай справы абодвух дзяржаў і абмену вопытам. Лідары музейнай супольнасці збяруцца ў нашай сталіцы, каб абмеркаваць праблемы ў гэтай сферы, перспектывы развіцця, а таксама, каб наладзіць дамоўленасць аб супрацоўніцтве праз падпісанне мемарандумаў. Расказвае адзін з куратараў праекта генеральны дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмой.

Фота з архіву БЕЛТА