У панядзелак 11 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Дзіна Марціна;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Алесандра Сафіна;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць галандскага піяніста кампазітара і прадзюсара Седрыка Верму;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: да 90-годдзя Беларускага Саюза кампазітараў;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: творы Ніна Роты;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно” музыка з мюзікла “Мулен Руж”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: вакальны цыкл Санетаў на вершы Алеся Звонака беларускага кампазітара Рыгора Пукста;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы нямецкага кампазітара Макса Рэгера;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: сімфанічная паэма Ферэнца Ліста “Прэлюды”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэка Цігардэна;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госця ў студыі – пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы французскага піяніста Жана Іва Цібадэ;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: вакальны цыкл на вершы Марыны Цвятаевай і Сімфонія №2 народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы нідэрландскай групы “BoiAkiquartet”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Коцік, Пеўнік і Лісіца”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: “Марская сімфонія” Ральфа Воана-Уільямса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.