11 снежня ў эфіры

У нядзелю, 11 снежня, адпачывайце з каналам “Культура”.

У эфіры і анлайн:

- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Пэры Кома і французскага джазавага скрыпача Стэфана Грапелі;

- у 06:10 – эцюды ў форме варыяцый Нікало Паганіні на тэму песні “Барукаба”;

- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 07:30 – “Духоўнае слова”;

- у 08:05 і 12:05 – вершы Зінаіды Дудзюк чытае Маргарыта Захарыя;

- у 08:15 – творчасць Міхала Клеафаса Агінскага;

- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;

- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр” - выбраныя казкі з фондаў радыё “Цвік з роднага дома” і “Як было напісана першае пісьмо”;

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Кітай і Паўднёвая Карэя;

- у 11:30 – ансамблевая музыка Фелікса Мендэльсона – фрагмент Вялікага секстэта з двума альтамі;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: запісы Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся на мінулым Калядным оперным форуме;

- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: скрыпічныя санаты італьянскага кампазітара Арканджэла Карэлі, а таксама запісы сумеснай праграмы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;

- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця праграмы - пісьменніца Маргарыта Латышкевіч;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: калектыў “Скірмантаўскія сваякі” і народны хор “Весялуха”;

- у 17:00 – Квінтэт соль мінор Сяргея Пракоф’ева;

- у 17:30 – “Святло душы”;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Дзін Марцін;

- у 19:00 – запіс Гала-канцэрта “Маладыя галасы сусветнай оперы” (працяг);

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Янкі Брыля “Марыля” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: індыйская народная казка “Святло з Храма”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні аргенцінскага спевака і кінаакцёра Карласа Гардэля;

- у 21:30 – заключная частка радыёпастаноўкі Шчасце паэта” паводле п’есы Васіля Віткі, прысвечанай жыццю і творчасці маладога Янкі Купалы;

- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: кінамузыка кампазітара-сімфаніста сучаснага Галівуда Джона Уільямса.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.