11 студзеня ў эфіры

У сераду, 11 студзеня, будзьце з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;

- у 02:00 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музыка Акера Білка;

- у 07:05, 13:45,22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом” – вершы Віктара Гардзея;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Адрыяна Чэлентана;

- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял” – працяг дэтэктыву Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арыі з опер Мікалая Рымскага-Корсакава, Джузэпэ Вердзі і Міхаіла Глінкі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Роя Элрыджа;

- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці эфіру – загадчык філіяла “Музей “Лошыцкая сядзіба” Лідзія Марковіч і мастацкі кіраўнік студыі “Чванадаўс” Павел Чванаў;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Сэмюэля Барбера;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Валерыя Абадзінскага;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы гуртоў “SuperParce” і “BoiAkihQuartet”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка;

- у 23:00 – “Музычны вечар”;

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.