11 жніўня ў эфіры

У аўторак 1 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: творы Майкла Олдфілда 1980-х гадоў;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Першы фартэпіянны канцэрт Фрыдэрыка Шапэна;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні рок-групы “Брава” і вакальна-інструментальных ансамбляў “Веселые ребята”, “Аріэль”, “Земляне” і “Самоцветы”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты рок-оперы “Юнона і Авось”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”: паэзія Марка Шагала;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Валянціны Сярых;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: арыі са старадаўніх опер Мантэвердзі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Міхала Клеафаса Агіннскага;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы спявачкі Дораці Дэндрыдж 1958-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. Госця ў студыі – загадчыца аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна Таццяна Лаўрык;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Першая і Трэцяя сюіты з балета Яўгена Глебава “Выбранніца”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Сімфонія до мінор Эдварда Грыга;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Іагана Себасцьяна Баха;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць Берта Бакарака.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by