11 жніўня ў нашым эфіры

У чацвер, 11 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – саўндтрэк да фільма “Ксанаду”, запісы групы Electric Light Orchestra;
- у 02:00 – творчасць японскай джазавай піяністкі Кейкі Мацуі;
- у 06:10 – запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Аляксандра Журбіна;
- у 07:25 і 23:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рудкоўскага;
- у 07:55 – вершы Міколы Мятліцкага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Жан-Мішэль Блэ;
- у 8:25 і 13:05 – запісы інструментальнай групы Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі;
- у 08:45 – працяг твора Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: мелодыі Валерыя Гаўрыліна, Іаганеса Брамса, Гіі Канчэлі, запісы Леаніда Смятаннікава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – фартэпіянныя прэлюдыі Аляксандра Скрабіна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы “Сімфонік Драйв Оркестра”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – загадчык кафедры тэорыі і практыкі перакладу факультэта сацыякультурнай камунікацыі БДУ Таццяна Нікіценка і старшы выкладчык кафедры Кацярына Стэнафоўская;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Ступені майго жыцця” пра творчасць акцёра Фёдара Шмакава;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – Першая сімфонія заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Таніты Цікарам;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы Іагана Штрауса і Вольфганга Амадэя Моцарта.
У праграме магчымы змены.