12 кастрычніка ў эфіры

Шаноўныя, у сераду, 12 кастрычніка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі брытанскай фолк-рок-групы Blackmore’s Night;
- у 02:00 – музыку Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – песні ў выкананні Тоні Брэкстан;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спевы народнага артыста СССР Ралана Быкава;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнай артысткі СССР Алены Абразцовай;
- у 07:55 – верш Алеся Звонака “Альбуць”;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканская спявачка Джэкі Івэнкаў;
- у 08:25 і 13:05 – запісы беларускага ксілафаніста Сяргея Шаптунова;
- у 08:45 – старонкі дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыку Георгія Свірыдава, Ёзефа Гайдна, запісы Ежы Эрдмана;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Сазан “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Беньяміна Джыльі і Ларыса Штанько;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Монці Уотэрс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак Таццяна Макляцова;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: оперная спявачка, народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): госця – мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч;
- у 15:15 – інструментальныя творы Эдзі Тырманд і Рычарда Бутвілоўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-пік”;
- у 17:00 – творы класікаў у выкананні аркестра Il Giardino Armonico;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Літвы, Францыі, Бельгіі, Аргенціны;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Аб чым спрачаліся кнігі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Лучана Павароці;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.