12 лістапада ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 12 лістапада, у нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы фінскага квартэта Ma Rouf і групы з Даніі Mames Babegenush;
- у 02:00 – мелодыі Жазэфа Бадэна дэ Буамарцье;
- у 06:10 – песні запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Сяргей Новік-Пяюн;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Віктара Шніпа;
- у 08:15 – “Аранхуэс” Хаакіна Радрыга;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: спявачка і актрыса Любоў Андрэева-Дэльмас, паэт Аляксей Талстой;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: тэрапеўтычныя групы;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры папулярнай беларускай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Чэмпіёны другога “В””, інсцэніраванае апавяданне Юрыя Якаўлева “Я іду за насарогам”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”;
- у 11:30 – Гран-па з балета “Пахіта” Людвіга Мінкуса;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: спявачка Наталля Пупшыновіч;
- у 13:00 – творчы вечар, прысвечаны 75-годдзю харавога дырыжора Таісы Міронавай (частка 1);
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама запісы Білі Холідэй;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: фальклорны ансамбль “Лявоніха” Бярэзінскага раёна, цымбалісты Груздаўшчыны;
- у 17:00 – Другая фартэпіянная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: жанглёры Цырка Юрыя Нікуліна Кацярына і Максім Рубцовы і артыст Беларускага дзяржаўнага цырка Сяргей Прычыніч;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Вярцінскі;
- у 19:00 – пралог і першая дзея оперы Жака Афенбаха “Казкі Гофмана”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Жука “Плынь”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Не кайся, рана ўстаўшы”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Людмілы Гурчанка;
- у 21:30 – радыёпастаноўка “Недаростак” па камедыі Дзяніса Фанвізіна (да 125-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Паўла Данілава);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сем цудаў свету”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.