12 лютага ў эфіры

У нядзелю, 12 лютага, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – музыка Сяргея Рахманінава і Аляксандра Скрабіна;

- у 06:10 – інструментальныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: фрагменты з оперы Гуно “Фаўст”;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госця – архівіст Таццяна Агеенкава;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп” – эстрадныя запісы беларускіх выканаўцаў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Прыязджай да нас, Вова” і казку “Шчасце”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” папулярнага цыкла “Літаратурны праспект” –  выпуск прысвечаны запісным кніжкам Канстанціна Станіслаўскага;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: п’есы Мілія Балакірава;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы паэтаў розных пакаленняў з кнігі “Адзін народ, адзіная Радзіма” чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: выпуск прысвечаны творчасці французскага кампазітара Уладзіміра Косма;

 - у 12:30 – перадача “Натхнёныя музыкай”: госця – галоўны хормайстар Вялікага тэатра Беларусі, народная артыстка, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Ніна Ламановіч;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі “IlGiardinoArmonicoі запісы джазавага спевака Бобі Вінтана;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: запісы гомельскіх фальклорных калектываў

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: балада соль мінор Эдварда Грыга;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Іва Мантана;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы італьянскага кампазітара Вінчэнца Беліні “Самнамбула”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Комін і дымок”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: творчасць Леона Гурвіча;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: другая частка радыёспектакля “Люцынка, альбо Шведы на Літве” паводле Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць італьянскага кампазітара Атарына Рэспігі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.