12 мая ў эфіры

У  пятніцу 12 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы замежнай эстрады 80-х гадоў;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Трыццаць чацвёртая і Трыццаць пятая сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Ціны Цёрнер;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Аркадзя Куляшова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы музыкі ў стылі Roknroll;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі з беларускіх кінафільмаў;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Гатэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Канчэрта гроса опуса шостага Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Рут Браўн;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: “Сімфаньету” Мікалая Аладава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: фартэпіянныя творы Джаакіна Расіні і Сігізмунда Тальберга ў выкананні нямецкага піяніста Стэфана Ірмера;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Шарля Азнавура;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”:“Чароўная гісторыя пра селяніна і яго трох сыноў”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты з балетаў Пятра Чайкоўскага “Спячая прыгажуня” і “Шчаўкунок”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.