12 сакавіка ў эфіры

У аўторак 12 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага джазавага спевака Джоні Хартмана;

- у 02:00 – “Музыка ночы” – творчасць Леапольда Моцарта, бацькі і настаўніка Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні беларускай эстрады мінулых гадоў;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”:запісы кампазітара Дасціна О’Хэларана;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова пра інтэр’ерны жывапіс з мастачкай Ганнай Семілетавай;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы Ніно Катамадзэ і групы “Insight”;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно” саўндтрэк да фільма “Прывід оперы” кампазітара Эндру Лойда Уэбера;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: сюіта для сімфанічнага аркестра Уладзіміра Грушэўскага ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфанічная драма Гектара Берліёза “Рамэа і Джульета”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае  артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: музычныя запісы тэнара Зураба Саткілавы

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: творчасць джазавага трубача з Дэтройта Маркуса Белгрэйва;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – скульптар, пісьменнік, драматург Алесь Козел;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: Фантазія для фартэпіяна з аркестрам Клода Дэбюсі ў выкананні Жана Іва Цібадэ і Нацыянальнага аркестра Ліёна;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Дарохіна;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфанічныя творы Бетховена і Моцарта ў выкананні аркестра “OsloPhilarmonic”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Задавака”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы нідэрландскага музыканта Эда Старынка.