12 студзеня ў эфіры

У студзеньскі чацвер, 12 студзеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Вас чакае:
- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага спевака Джоні Хартмана;
- у 02:00 – кампазіцыі эстонскага ансамбля “Apcic”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: творы Дзіна Марціна;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творы Хлоі Флаўэр;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Леаніда Дранько-Майсюка;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”;
- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: унікальныя запісы з голасам Янкі Купалы з фондаў Беларускага радыё;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: скрыпічныя п’есы Пабла Сарасатэ;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса;
- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – пісьменнік і журналіст Алег Грушэцкі. Тэма размовы – “Што такое сучасная дзіцячая казка”;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры” пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: сімфонія Роберта Шумана;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Льва Лешчанкі;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя “Зімовая казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.