12 жніўня: госця студыі – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах

11.08.2022 

Шаноўныя, 12 жніўня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – папулярнае з песеннай і інструментальнай замежнай эстрады былых дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – музыка Мілія Балакірава;
- у 06:10 – песенная творчасць амерыканскай артысткі Шэрыл Кроў;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: запісы народнага артыста СССР Барыса Чыркова;
- у 07:25 і 23:30 – фрагменты канцэрта Любові Казарноўскай;
- у 07:55 – вершы Алеся Пісьмянкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянская піяністка і кампазітар Алівія Бэлі;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні на вершы Віктара Шніпа;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;
- у 09:00 – музыка Амількарэ Панк’елі, Валерыя Гаўрыліна, Віктара Помазава і Аляксандра Літвіноўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – фрагмент Альтовай санаты Антона Рубінштэйна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Сэм Кук;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць беларускай актрысы Галіны Макаравай”;
- у 15:15 – запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Вольгі Пірагс;
- у 22:15 – фрагменты Літургіі Іаана Залатавуста балгарскага кампазітара Добры Хрыстава.
У праграме магчымы змены.