12 жніўня ў эфіры

У суботу, 12 жніўня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Таніты Цікарам, Фрыды Бакара і Браяна Фэры;

- у 02:00 –  Музыка ночы: Другі фартэпіянны канцэрт Мікалая Метнера;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: цыганскія песні і рамансы у запісвах народнага артыста СССР Мікалая Слічэнкі і заслужанай артысткі Расіі Валянціны Вішнеўскай;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Георгія Свірыдава;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”:запісы артыстаў эстрады розных гадоў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Галёшы шчасця” па аднайменнай казцы Ханса Хрысціяна Андарсана;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць славутага спевака Мусліма Магамаева;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Паўла Марціновіча чытае артыст Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” – творчасць заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Заянчкоўскай;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запісы Клаўдыі Шульжэнка;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: флейтавыя канцэрты Карла Эмануіла Баха і запісы соўл-спевака Эддзі Кендрыкса;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: скрыпічны канцэрт ля мінор Караля Шыманоўскага;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з галоўным балетмайстрам класічнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргеем Мікелем;

-у 18:05 – “Вечары на канапе” запісы легендарнай групы “Бітлз”;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу Жоржа Бізэ “Кармен”;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Андрэя Чэпялюка “Легенда пра маленькага прадаўца сноў” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Скрыпачка-пявуння”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бадзі Рыча і яго групы 1962-га года;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: першая частка радыёспектакля “Сэрца на далоні” паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by