13 лістапада слухайце

У нядзелю, 13 лістапада, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы гітарыста Пэта Мэтэні;
- у 06:10 – творы народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Віктара Шніпа (працяг);
- у 08:15 – музыка з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўка “Туфлік Дзін” па матывах кітайскіх народных казак, казка “Пра што расказаў Раўчук”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Турцыя;
- у 11:30 – Шосты Брандэнбургскі канцэрт Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна (да юбілею спявачкі);
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі, а таксама запісы Джэймса Морысана;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – супрацоўніца Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Вера Ашуева;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: “Баразэнбургер капэла”;
- у 17:00 – інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Вярцінскі (працяг);
- у 19:00 – другая дзея оперы Жака Афенбаха “Казкі Гофмана”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Васілевіч “Пані Старшыніха прыехала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ванэсы Мэй;
- у 21:30 – радыёспектакль “Пунсовыя ветразі” паводле аповесці-феерыі Аляксандра Грына (да 125-годдзя з дня нараджэння рэжысёра Паўла Данілава);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: амерыканскі кампазітар Джон Адамс.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.