13 лютага ў эфіры

У панядзелак, 13 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Ганны Герман;
- у 02:00 – “Музыку ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы групы “Блондзі”;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: слухайце гукі прыроды;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Паўла Гаспадыніча;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні на словы савецкага паэта-песенніка Ігара Шаферана;
- у 08:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Ісака Шварца да кінастужкі “Бландзінка за вуглом”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Con Tempo": выпуск прысвечаны гісторыі нацыянальнай кампазітарскай школы;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: спявае Алесь Камоцкі;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадачу “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэку”: слухайце твор Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Тэма перадачы: дабрачынная дзейнасць установы па сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сірот “Ніці сяброўства”, госць у эфіры – дырэктар установы Арцём Галавін;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурную анталогію”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 14:45 – “Музыку беларускіх кампазітараў”: творы Аляксандра Гулая, Сяргея Янковіча і Аляксандра Навахроста;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы швейцарскага кларнетыста Эдуарда Брунэра;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы нямецкага кларнетыста Ральфа Мано;
- у 19:00 – “Канцэртную залу”: запісы шведскага гітарыста фламенка Робі Сварда;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Прыклад сонца”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскай гітарысткі Мэры Халварсан.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.