13 мая ў эфіры

У суботу, 13мая, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Укулеле аркестра з Велікабрытаніі;

- у 02:00 –  Музыка ночы: ансамблевыя творы Іаганеса Брамса;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: фрагмент балета Адольфа Адана “Жызэль”;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына” прысвечаная памяці князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: Канцэрт №1 Фрыдэрыка Шапэна;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў айчыннай эстрады;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Лацароні” і апавяданне “Слёзы Тубі” паводле твораў Янкі Маўра (да 140-годдзя з Дня Нараджэння пісьменніка);

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы знакамітых оперных спевакоў;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Васіля Жуковіча чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з загадчыцай філіяла “Музей “Лошыцкая сядзіба”” Лідзіяй Марковіч;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запісы піяністкі Таццяны Старчанка;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: санаты і сюіты нямецкага кампазітара і арганіста Георга МуфАта і запісы 1970-га года рытм-энд-блюзавага спевака Азека Хейза;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: беларускія сямейна-бытавыя песні;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Другога струннага квартэта Пятра Чайкоўскага;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Бародка;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы шведскага тэнара Мікалая Геды;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Мікалая Рымскага-Корсакава “Майская ноч”;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Шамякіна “Аксана” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казка пра старога і трох сыноў”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: творы Аляксандра Варламава;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Палескія рабінзоны” – выпуск прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by