13 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт «Віяланчэльная фіеста»

11.03.2024

«Віяланчэльная фіеста» – гэта новая  праграма  Дзяржаўнага камернага  аркестра Беларусі. Яна працягне цыкл канцэртаў «Узыходзячыя зоркі», у якім выступяць выхаванцы Цэнтральнай музычнай школы-акадэміі выканальніцкага мастацтва (Масква) класа выдатнага педагога Марыі Жураўлёвай. Расказаў аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Яўген Бушкоў.

Фота ілюстрацыйнае